Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм
8.40 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Даваенная проза. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 232 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 19).

ISBN 978-985-7007-17-2

Кніга Юркі Віцьбіча “Лшоно Габоо Бійрушалайм” — 19­-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930­х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.


Артыкул пра аўтара ў ВІКІПЭДЫІ

Юрась Гарбінскі. ЮРКА ВІЦЬБІЧ (з кнігі "Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны.", Мінск-Мюнхен, 1999.).


ЗМЕСТ

Даваенны Віцьбіч. Лявон Юрэвіч

Аўтабіяграфія
Смерць Ірмы Лаймінг
Арцыбіскуп і смерд
Лшоно Габоо Бійрушалайм
“Узвышша”
Лісты да Антона Адамовіча
Не чарнілам, а крывёю
“Люблю я, разумееце, Віцебск”
З ліставання

Бібліяграфія твораў Юркі Віцьбіча. Укладальнікі Алена і Лявон Юрэвічы


Артыкул пра кнігу на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 


Каб купіць Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".