Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды
8.00 р.
Вага: 445 г
Памеры: 220x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Тэкст: Юя Вісландэр; малюнкі: Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай: Надзея Кандрусевіч. — Мінск: Мастацкая Літаратура, 2014. — 28 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-02-1528-4

Паводле ідэі Юі і Томаса Вісландэраў.

Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!

Пераклад Надзеі Кандрусевіч паводле выдання: Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamina Mu orh Kråkans Jul. Stockholm : Natur & Kultur, 2009.


Юя Вісландэр: Дзяцей проста трэба слухаць (інтэрв’ю часопісу Прайдзісвет)

Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі































Фрагмент з кнігі


Надышла зіма. Увесь панадворак занесла снегам. Мама Му разам з іншымі каровамі была ў кароўніку. Гаспадарова жонка ўпрыгожыла вакно кароўніка зоркай. Дзеці збудавалі снежны ліхтарык. Гаспадар прыцягнуў з лесу ялінку. Набліжаліся Кадяды.

Крумкач сядзеў у сваім ложку і спрабаваў чытаць газету.

—Эх! Чаму ў крумкачоў так зімна і цёмна? Кар, каб я толькі ведаў. А ў кароў заўсёды цёпла і светла, — бубнеў ён сабе пад нос.

ЛОП-ЛОП-ЛОП. Крумкач паляцеў да кароўніка.

Крумкач змёў снег з вакна і зазірнуў усярэдзіну.

— Ушчыкніце мяне за пёркі! Што яна там робіць? — сказаў ён.

Мама Му скакала ўгару-долу, угару-долу.

Мама Му пыхкала.

— Прывітанне, Крумкач! Заходзь, калі ласка!..


Раім паглядзець:
Нурдквіст Cвэн. Блінны торт
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Нурдквіст Свэн. Блінны торт

Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы.

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім

Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ...

Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску
9.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску

Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!


Каб купіць Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".