Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ў басейне

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ў басейне
19.80 р.
Вага: 380 г
Памеры: 215x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Тэкст Юя Вісландэр; малюнкі Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзея Кандрусевіч. — Вільня: Logvino literatūros namai, 2015. — 26 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-91-27-13740-7

Пераклад зроблены паводле Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamma Mu simmar. Natur & Kultur Allmänlitteratur, 2014.

Прыгоды каровы Мамы Му і ейнага сябра Крумкача даўно палюбіліся беларускім дзеткам. Гэтым разам шведская пісьменніца Юя Вісландэр ды ілюстратар Свэн Нурдквіст апавядаюць, як Мама Му сабралася ў басейн, і што з гэтага атрымалася.


Фрагмент з кнігі

Мама Му стаяла з роварам на дарозе. Крумкач сеў на стырно.

     — Ка-а-ар, Мама Му, і што ты тут робіш?

     — Прывітанне, Крумкач! Мы з Лінай едзем у басейн. Уяўляеш, там можна праехацца ў трубе, а яшчэ атрымаць сапраўдны медаль!

     — Аёечкі, ушчыкніце мяне за пёркі! Каровы ж не атрымліваюць медалёў! Каровы не катаюцца па трубах, бо могуць у іх захраснуць!

 


Каб купіць Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ў басейне, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".