Вішнёў Зміцер. Спітыя баркасы

Вішнёў Зміцер. Спітыя баркасы. Вершы
6.40 р.
Вага: 140 г
Памеры: 130x200 мм
0

Вершы. — Мінск: Каўчэг, 2014. — 84 с.

ISBN 978-985-7086-87-0.

Кніга Змітра Вішнёва складаецца з падарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты.

“…адзін з самых паспяховых аўтараў сваёй краіны, які пранізлівымі і пачуццёвымі тэкстамі ўвасобіў літаратуру свайго пакаленьня…”
(Der Tagesspiegel)

“Паэзія “маэстра” дэманстравала зубатасць кракадзіла. Вершы шпурлялі ў твар, як канфеці, а можа быць, як яд змяі-акулярніцы”.
(газета “Культура”)

“…паэзію гэтага аўтара вылучае ідэйная глыбіня і арыгінальнасць мыслення”
(“Беларуская газета”)

“Мора прыцягвала паэта. Нават калі паэт з’язджаў ад мора за тысячы кіламетраў, яно дацягвалася да яго сваімі шчупальцамі. Таму раз на год паэт здаваўся і ехаў паслухаць, “як хвалі грукаюць маякоўскім”. Самыя нязвыклыя творы ў паэта здараліся падчас вандровак па свеце. На аблоках ён крэсліў піктаграмы, зазвычай планіраваў на барныя стойкі, дзе ствараў фантастычныя кактэйлі. Свабода аднаўлялася ва ўсёй сваёй прыгажосці! У рознакаляровасці фарбаў, у разнастайнасці бруду…”


ЗМЕСТ



Пра аўтара


ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Раім паглядзець:
Вішнёў Зьміцер. Фараон у заапарку
1.80 р.
2
Сярэдняя: 2 (усяго галасоў 3)

Вішнёў Зміцер. Фараон у заапарку

Кнігу паэта Змітра Вішнёва складаюць шэсць раздзелаў, кожны з якіх мае сваю структуру і стылістыку. За аўтарскім эксперыментам заўсёды ёсць сэнсавая глыбіня і даследаванне гэтага свету.

Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў
2.60 р.
0

Вішнёў Зміцер. Шоргат жукоў

У новую кнігу Змітра Вішнёва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія некалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычным друку: “Новы час”, “Дзеяслоў”, “Тэксты”.


Каб купіць Вішнёў Зміцер. Спітыя баркасы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".