Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
3.60 р.
Вага: 140 г
Памеры: 130x200 мм
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Пераклад. з лаціны Уладзіміра Шатона. — Мінск: Зміцер Колас, — 2009. — 142 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").

ISBN 978-985-6783-49-7

Пераклад зроблены з выданняў:
Andrea Volano. De lіbertate polіtіca sіve cіvіlі. Cracoviae. Іn Offіcіna Matthіae Wіrzbіetae, Thypographі S.R.M. 1572

Andrea Volano. De vіta beata sіve summo homіnіs bono. Dialogus. Vilnae. Іmprіmebat Salomon Sultzer. 1596


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Цытаты Андрэя Воляна на Dumki.org

ЗМЕСТ

Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе
Раздзел І. Усе разумныя людзі высока цанілі свабоду
Раздзел ІІ. Пра аблуднасць і недарэчнасць думкі, што свабода – гэта ўсёдазволенасць
Раздзел ІІІ. Развагі аб свабодзе і яе сутнасці
Раздзел ІV. Царская ўлада была ненавісная колішнім грэкам і рымлянам, бо супярэчыла свабодзе
Раздзел V. Якія ў грамадстве павінны быць законы, каб грамадзяне напраўду мелі свабоду
Раздзел VІ. Пра траісты статус грамадзян у нашым грамадстве і пра тое, ці ўсе ў ім карыстаюцца аднолькаваю свабодай
Раздзел VІІ. Знатнасць, яе сутнасць і паходжанне
Раздзел VІІІ. Сёння знатнасць вызначаюць не на тых падставах, як у мінулыя вякі
Раздзел ІX. Шляхта ў нашым грамадстве мае намнога большую свабоду, чым нобілі іншых народаў
Раздзел Х. Несправядлівы закон аб забойстве, які дзейнічае ў нашым грамадстве, шмат у чым шкодзіць агульнай свабодзе
Раздзел ХІ. Адсутнасць у нашым грамадстве законаў, якія каралі б за пралюбадзейства, значна парушае палітычную і грамадзянскую свабоду
Раздзел ХІІ. Дзеля забеспячэння агульнай свабоды і грамадзянскага дабрабыту трэба выдаць законы, якія абмяжоўваюць п’янства
Раздзел XІІІ. У свабодным грамадстве вельмі патрэбныя законы аб выдатках на раскошу
Раздзел XІV. Няправільнае ўжыванне законаў моцна шкодзіць свабодзе
Раздзел XV. Законы не садзейнічаюць захаванню грамадзянскай свабоды, калі няма ўлады, якая сочыць за іх выкананнем

Пра шчаслівае жыццё або найвышэйшыя чалавечыя вартасці

Біяграфічная даведка


Раім паглядзець:
Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як н
3.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Праца "Пралегомены" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і з’яўляецца квінтэсенцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.


Каб купіць Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".