Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
6.90 р.
Вага: 470 г
Памеры: 130x200 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Укладанне Наталлі Давыдзенкі; прадмова Уладзіміра Някляева. —Мінск: Кнігазбор, 2013. — 388 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 47).

ISBN 978-985-7057-93-1.

Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў — і ўсё жыццё, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

“Слоўнік” змяшчае асобныя словы, устойлівыя выразы й прыказкі, а “Ізборнік”, — як і належыць, вялікую разнастайную “калекцыю”: народны каляндар, звычаі, парады, стравы й замовы, прыгаворкі, зычэнні, грозьбы й пад’ялдычкі, загадкі й шмат іншага.

У раздзеле “Гаваркое слова…” — запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа — усё жыццё, як яно ёсць.


"Вушацкі словазбор Рыгора Баразуліна" прызнаны найлепшай кнігай 2013 году па версіі газеты "Наша Ніва".


Рыгор Барадулін — чарадзей беларускай паэзіі.

Што такое паэзія? Сярод іншага — гэта выяўленне магчымасцяў мовы. Ці інакш: паэзія — гэта мова ў яе вяршынным выяўленні.

Рыгор Барадулін — чарадзей беларускай мовы.

(У. Някляеў. Цуд!)


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Шапран Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным
7.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шапран Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным

“Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным” — кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.


Каб купіць Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".