Выспяньскі Станіслаў. Вяселле

Выспяньскі Станіслаў. Вяселле
6.00 р.
Вага: 280 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Драмы / Пераклад з польскай Лявона Баршчэўскага. – Мінск: Зміцер Колас, 2014. – 208 с.

ISBN 978-985-6992-40-0.

Пераклад зроблены паводле выдання: Wyśpiański, Stanisław. Dramaty. T. 1. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1970. 452 s.

У кнігу ўвайшлі дзве найбольш вядомыя драмы польскага паэта, драматурга і мастака Станіслава Выспяньскага (1869—1907) — “Вяселле” і “Варшавянка”.


Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма “Вяселле” (1901), дзе аўтар ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, “разначыннай” інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем.

У некаторы’  крыніцах “Вяселле” называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.

(Паводле Вікіпедыі)


Пра кнігу

Ганна Янкута: Готыка польскага вяселля


ЗМЕСТ

Варшавянка
Вяселле

Лявон Баршчэўскі. Антырамантычныя драмы Станіслава Выспяньскага
Каментары


Пра аўтара

Станіслаў Выспяньскі — польскі паэт, драматург, жывапісец.

Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху “Маладая Польшча”. Шырока вядомыя яго п'есы: “Варшавянка” (1898), “Мелеагр” (1899), “Праклён” (1900), “Вызваленне” (1903), “Лістападаўская ноч” (1908), “Вяртанне Адысея” (1917).


ПАСЛЯСЛОЎЕ 


Раім паглядзець:
Дваццаць польскіх апавяданьняў
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

Дваццаць польскіх апавяданьняў

У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.


Каб купіць Выспяньскі Станіслаў. Вяселле, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".