Захаранка Мікола. І тады ўдарыў бом

Захаранка Мікола. І тады ўдарыў бом
2.90 р.
Вага: 265 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Апавяданні і п’есы / Укладанне Анатоля Астапенкі. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 220 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 41).

ISBN 978-985-7057-52-8.

Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі. Пячаткай трагічнага камізму пазначаныя іх лёсы і характары. Будзённае ў творах цесна пераплецена з казачнай рэальнасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Казка ў іх густа рэалістычная, рэалізм казачны. Аўтару відавочна не сумна ў створаным ім фантастычным свеце. Не засумуе й чытач.

Пра аўтара

Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 годзе ў мястэчку Васілевічы на Гомельшчыне. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паэт, празаік, драматург, публіцыст. Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса “Полымя” (2001), двойчы лаўрэат літаратурнага конкурсу газеты “Звязда” і Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999, 2003). П’еса “Паехалі!” ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


ЗМЕСТ



     * * * * *

Раніцай пятага дня зімовага месяца студзеня 2001 года на трох “уазіках” і адным “жыгулёнку” ў Шчэрбаўку прыскочыў карны міліцэйскі нарад. Жахлівая вестка абляцела вёску роўна за трыццаць дзве хвіліны і злавесным воблакам павісла над прыватнымі падворкамі і грамадскімі пабудовамі.

Вёска прыйшла ў рух, замітусілася і стала на дыбкі.

Кожны шчэрбавец спяшаўся ўратаваць сябе і свайго бліжняга. Пешкі, на конях, трактарах і матацыклах імчалі па заснежаных вуліцах і завулках да сваіх родных хат і пунек чорныя вяшчальнікі бяды.

“Самагонку шукаю-у-уць!” — адчайна і нема крычала-прычытвала надвясковае паднябессе…

(З апавядання “Усё будзе добра”)


Каб купіць Захаранка Мікола. І тады ўдарыў бом, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".