Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак

Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак
6.40 р.
Вага: 180 г
Памеры: 120x190 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 128 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 109).

ISBN 978-985-7027-23-7.

Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.

© Замкоўскі А., 2018
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018


ПРА КНІГУ

Што застанецца, калі аддаць усё (Жанна Капуска, сайт СБП)


ВЕРШ З КНІГІ

          * * *
          У травеньскі бэзавы вечар
          закрый мае сумныя вочы
          пяшчотнага слова далоняй.
          Бяссоннай купальскаю ноччу
          спакой падары маім вуснам
          сваім пацалункам гарачым.
          У верасні ранкам туманным
          ізноў напішы мне прызнанне
          на мокрым лісце й пажоўклым.
          А дзённай завеяй у лютым
          аддай свае крылы свабоды —
          я моўчкі растану, я моўчкі…


ЗМЕСТ



ПРА АЎТАРА

Алесь Замкоўскі нарадзіўся ў Полацку ў 1984 годзе. Скончыў Полацкую нацыянальную гімназію, факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”, альманахах “Надзвінне” і “Ратуша”.

Лаўрэат першага конкурсу маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” (2012), фіналіст фестывалю аўтарскай песні і паэзіі “Віцебскі лістапад” (2017), (2017), лаўрэат трэцяй ступені Міжнароднай славянскай паэтычнай прэміі (2017).


Каб купіць Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".