Запісы БІНіМ. №32

Запісы БІНіМ. №32
5.00 р.
Вага: 610 г
Памеры: 145x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2009. — 604 c.

Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).


У нумары друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча “Моваю травэлёгу”, Навума Галяшэвіча “Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага”, “Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г.” падрыхтаваў Генадзь Сагановіч.

Зьмяшчаюцца ўспаміны Зоры Кіпель “Знаёмства з Аляскай” ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча “Манастырскі дзёньнік” — пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк).
Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сойму ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі ягонымі камэнтарамі.

У разьдзеле “Творы” — “Несантымэнтальнае падарожжа” Антона Адамовіча, “Госьці з Тунісу” Аўгена Кавалеўскага, “Відавочца” Паўла Касьцюкевіча.

Макс Шчур напісаў артыкул “Вялікі няўдачнік” пра Вячаслава Разумовіча-Хмару.
Архівы Міколы Абрамчыка і Дзьмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся. На гэтую тэму артыкулы Янкі Запрудніка “Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка” і Натальлі Гардзіенкі “Архіў Дзьмітрыя Касмовіча”.

У рубрыцы “Кніжная Паліца” — рэцэнзія “Кніга падлікаў і пралікаў” на фаліянт Юрыя Гарбінскага “Рэлігійны друк на эміграцыі”, Лявон Юрэвіч пра зборнік “Асоба й час” і шмат іншых цікавінак.


Каб купіць Запісы БІНіМ. №32, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".