Запісы БІНіМ. №33

Запісы БІНіМ №33
5.00 р.
Вага: 630 г
Памеры: 145x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №33. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2010. — 574 c.


Тэма нумару — эпісталярыі.


Новы нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэнні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”, — зазначаецца ў прадмове.

У нумары друкуюцца лісты Юркі Віцьбіча, перапіска 1944 г. Антона Адамовіча зь Нямеччыны і Наталлі Арсенневай, якая была тады рэдактаркай “Беларускай газэты”;
ліставаньне Янкі Запрудніка і прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка (1953—1969), дасьледніцкія тэксты Вітаўта Тумаша, успаміны Барыса Данілюка, артыкул пра паваенную дзейнасьць пасла польскага сейму Аляксандра Стагановіча, тэксты пра мастака Уладзіслава Старэвіча, сьвятара Апанаса Рэшаця, Ізыдара Плашчынскага і Янку Ліманоўскага.

Атрымаў працяг праекту віртуальнага музэю БІНіМу, запачаткаваны ў мінулым нумары. Гэтым разам публікуецца артыкул пра беларускія маркі і плыткі на эміграцыі, падборка здымкаў гэтых марак, а таксама значкаў і медалёў, вырабленых беларускімі эмігрантамі ў розныя часы.

Запачаткаваная таксама новая рубрыка — “Дзеці эміграцыі”, у нумары зьмяшчаецца гутарка Алесі Сёмухі з дачкой Вітаўта і Зоры Кіпеляў Алесяй.


Каб купіць Запісы БІНіМ. №33, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".