Запісы БІНіМ. №36 + CD

Запісы БІНіМ. №36 + CD
8.00 р.
Вага: 825 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №36.Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2013. — 754 c.

Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.

Унікальным дадаткам да тэкстаў выступае мультымэдыйнае выданьне “Беларускія эміграцыйныя калекцыі”, зьмешчанае на далучаным да альманаху дыску.


ЗЬМЕСТ



АД РЭДАКЦЫІ


Раім паглядзець:
CD Беларускія эміграцыйныя калекцыі, Дадатак да альманаха “Запісы БІНіМ. №36”
5.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Беларускія эміграцыйныя калекцыі

Унікальным дадаткам да тэкстаў альманаха “Запісы БІНіМ. №36” выступае мультымэдыйнае выданьне “Беларускія эміграцыйныя калекцыі”. У складзенай на падставе збораў БІНіМу, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, а таксама беларускіх збораў у Бібліятэцы й архіве Канады базе зьвестак чытач знойдзе выявы й апісаньні значкаў, блянкаў, пячатак і штампаў, ідэнтыфікацыйных дакумэнтаў, арыгінальных беларускіх капэртаў, памятных картак, марак і налепак, значкаў, жэтонаў й мэдалёў, паштовак, прыкладаў рэклямна-інфармацыйных і рэпрэзэнтацыйных матэрыялаў, візітовак, твораў мастацтва й рэчаў і іншага.

Запісы БІНіМ. №35
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №35

Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.

Запісы БІНіМ. №37
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №37

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.


Каб купіць Запісы БІНіМ. №36 + CD, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".