Запісы БІНіМ. №37

Запісы БІНіМ. №37
9.90 р.
Вага: 900 г
Памеры: 145x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №37. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2014. — 862 с.

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.

Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў Нью-Ёрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-ы (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. З 2002 г. ЗАПІСЫ — супольны нью-ёрска-менскі праект.


ЗЬМЕСТ



АД РЭДАКЦЫІ


Раім паглядзець:
Запісы БІНіМ. №35
8.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №35

Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.

Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD
15.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD

Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.


Каб купіць Запісы БІНіМ. №37, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".