Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD

Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD
15.00 р.
Вага: 695 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №38: Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2016. — 612 с.

Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.

Гэтым разам акрамя традыцыйных для альманаха тэкстаў чытачам прапанаваныя два кампакт-дыскі. Адзін зь іх утрымлівае файл з бібліяграфіяй рэлігійнага часопіса "Божым Шляхам", выдаванага грэка-каталікамі ў Парыжы і Лондане з 1947 па 1980 гг. (укладальнік — Алесь Аўдзяюк). Другі — укладзенае галоўнай рэдактаркай "Запісаў" Наталляй Гардзіенкай мультымэдыйнае выданьне "Віртуальны нэкропаль: Беларускія могілкі ў сьвеце".

Наталля Гардзіенка: “Могілкі для гісторыка — натуральны аб'ект даследаванняў” (ZBSB.ORG)


Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў Нью-Ёрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-ы (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. З 2002 г. ЗАПІСЫ — супольны нью-ёрска-менскі праект.


ЗЬМЕСТ



АД РЭДАКЦЫІ


Раім паглядзець:
Запісы БІНіМ. №37
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №37

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
14.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.


Каб купіць Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".