Жданко Валянцін. Лісты на Свабоду

Жданко Валянцін. Лісты на Свабоду
3.60 р.
Вага: 440 г
Памеры: 115x195 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — 428 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).

ISBN 978-0-929849-65-2.

Кнігу складаюць выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы “Паштовая скрынка 111” прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000—2014).

“Паважаныя сябры.

У гэтую кнігу ўвайшло каля 3% ад агульнай колькасьці допісаў, якія прагучалі ў перадачы “Паштовая скрынка 111”. Так, вы прачыталі правільна — толькі тры з кожнай сотні лістоў, якія трапілі ў эфір за апошнія паўтара дзясятка гадоў. І гучалі, натуральна, ня цалкам — абмежаваны час перадачы вымагаў рабіць жорсткі адбор, часам цытаваць толькі адзін абзац з трох, пяці, дзесяці старонак допісу. Прыходзілі і бандэролі з рукапісным тэкстам і дакумэнтамі аб’ёмам больш за сто старонак.

Каб выдаць толькі тое, што гучала ў перадачах, спатрэбілася б яшчэ трыццаць такіх кніг, як гэтая. Усё ліставаньне заняло б больш за сотню тамоў.

Меркаваньні слухачоў гучалі таксама ў эфіры — штогод рэдакцыя атрымлівае многія тысячы камэнтароў па электроннай пошце, у сацыяльных сетках, праз тэлефон. Яны — неад’емны складнік радыёпраграмаў і публікацыяў у інтэрнэце.

Усе лісты на Свабоду, як і іншыя водгукі, — бясцэнны гістарычны матэрыял эпохі, летапіс народнага духу, жыцьця, яго радасьцяў, расчараваньняў і надзеяў.

Дзякуй за ваш час і ўвагу. Заставайцеся са
Свабодай!”

(Ад рэдакцыі)

ЗЬМЕСТ



Пра аўтара


Раім паглядзець:
Жданко Валянцін. Лісты пра Свабоду
3.60 р.
0

Жданко Валянцін. Лісты пра Свабоду

У выбраных лістах (2000—2014) з папулярнай радыёперадачы “Паштовая скрынка 111” слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці.


Каб купіць Жданко Валянцін. Лісты на Свабоду, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".