Зорны шлях

Зорны шлях
6.90 р.
Вага: 415 г
Памеры: 170x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Да 100-годдзя Барыса Кіта / Укладанне Лідзія Савік. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 112 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6976-65-3.

Гэтая кніга прысвечаная 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта — сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага сябры Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябры дырэктарата нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Наваградка.

Барыс Уладзіміравіч Кіт цяпер жыве ў Франкфурце-на-Майне (Германія). 6 красавіка 2010 года ён прымаў віншаванні са 100-годдзем з Беларусі, Расіі, ЗША, Германіі, ад навуковых арганізацый, шматлікіх сяброў, знаёмых, родных.

У кнізе сабраныя прысвечаныя юбіляру артыкулы, інтэрв’ю і матэрыялы апошніх гадоў.


ЗМЕСТ


Каб купіць Зорны шлях, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".