Жыбуль Віктар. Дзяцел і дупло

Жыбуль Віктар. Дзяцел і дупло
7.00 р.
Вага: 140 г
Памеры: 90x150 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2016. — 76 с.

ISBN 978-985-7140-26-8.

“Дзяцел і дупло” — напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці.


Віктар Жыбуль пра кнігу у праграме "Вольная студыя" на Радыё свабода


ВЕРШ З КНІГІ

           МАФІЯ

           Мы гуляемся ў мафію,
           каб забыць пра Сусветную Лажу.
           Учора хаваўся ў шафе я,
           сёння — з шафы вылажу.

           Ціха ноч падкрадаецца
           коткай пароды корат.
           Калі засынае горад —
           мафія прачынаецца.

           Цені паўзуць па сцяне
           звабныя, як парнаграфія.
           Горад залёг у сне,
           толькі не дрэмле мафія.

           З-пад драпежніцкіх іклаў
           сочна пырскае кроў.
           Горад даўно ўжо звыклы
           губляць сваіх жыхароў.

           Хтосьці кагось не далічыцца,
           хтосьці кагось не даклічацца,
           але цябе і мяне
           гэта пакуль не датычыцца.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Жыбуль Віктар. Стапеліі
4.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Жыбуль Віктар. Стапеліі

У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага.


Каб купіць Жыбуль Віктар. Дзяцел і дупло, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".