CD Джамбібум. Жавароначкі

CD Джамбібум. Жавароначкі
2.50 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )


12 трэкаў / Агульны час гучаньня 47:13.
© Джамбібум, 2008. (p) БМАgroup, 2008.

ТРЭК-ЛІСТ

1. Жавараночкі
2. Стукнула-грукнула
3. Дзеўкі
4. Казёл
5. Саколік
6. Навіна
7. Жніўная
8. Вясна на калочку
9. Юр’я
10. Казка
11. Зовзулэнько
12. Жавараночкі (rmx)

+ дыск упакаваны ў кардонны DJ-pack з фотаздымкамі ўдзельнікаў гурту


Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну. Пры ўсёй шматстайнасьці скарыстаных пры запісе музычных інструмэнтаў (склад гурту сягае 10-12 чалавек!) у песьнях анічога лішняга. Гэты "фолк-аркестр" сапраўды здольны ўвесьці слухача ў транс (перамотвайце на сярэдзіну песьні "Стукнула-грукнула").


Падобна на тое, што інструмэнтальнай частцы "джамбімбумаўцы" надаюць асноўную ўвагу – практычна ў кожным іх творы можна пачуць доўгія інструмэнтальныя водступы, дзе ўжо музыкі даюць волю сваім эмоцыям. Зроблена ўсё лёгка і ненавязьліва, а часам і з жартаўлівым адценьнем (песенька пра Казла на рэгі-манер), таму і слухаць гэты альбом як мінімум прыемна.

Паводле музычнага гіду Experty.by.


Фрагмэнт трэку "Навіна" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD Абрамчук Раман. Амплітудныя песні
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

CD Абрамчук Раман. Амплітудныя песні

Былы ўдзельнік групы “Джамбібум”, бард і экскурсавод Раман Абрамчук запісаў і прэзэнтаваў у выглядзе самвыдату першую ўласную плытку — “Амплітудныя песьні”


Каб купіць CD Джамбібум. Жавароначкі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".