CD Дзіцячы альбом. Частка першая

CD Дзіцячы альбом. Частка першая
16'800 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

27 трэкаў / агульны час 72:01. © З. Сідаровіч, Т. Матафонава.

Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі.

На дыску сабраныя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”. Шмат песень слухач пачуе ў аўдыё-варыянце ўпершыню.

Пэўная частка песень падаецца ў выглядзе мультымедыйнага нотнага матэрыялу, які пры жаданні можна раздрукаваць альбо выкарыстоўваць у якасці “караоке”.

“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ. 

Адной з задач альбому было “звесці разам, пад адным дахам” дзве “народныя” традыцыі: вясковую, якая бярэ пачатак ад такіх інструментаў, як дуда, скрыпка, гармонік, — і гарадскую, якая пачынаецца ад шасціструннай гітары. 

Другой задачай было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, даць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагоддзя. 

Другую частку “Дзіцячага альбому” аўтары плануюць выдаць пад Каляды.


Трэк-ліст

1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок рыбачку злавiў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкi
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза/Таўкачыкi
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў мазур да млына
14. Верабей варыў пiва
15. Чыкi-чыкi, сарока
16. Ой ты, дзядзька Майсею
17. Рамане
18. Iшоў казёл мастом
19. Чыжык
20. Кавалю-Марцiну
21. Паненачка
22. Тын-тын
23. Сыч i сава
24. Рыба з ракам
25. Гладыш малака
26. Кура-шчабятура
27. Баю-баю

 

Фрагмэнты трэкаў "Iшоў казёл мастом" (1), "Кура-шчабятура" (2) можна праслухаць ніжэй:

You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.