CD Jazz.by

CD Jazz.by
5.90 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

15 трэкаў / Агульны час гучання 74:59. © Ковчег Мінск, BYA0109021, 2009.

Складальнікі: Уладзімір Кузьмін, Дзмітрый Падбярэзскі, Алесь Астраўцоў.


Гэты зборнік быццам фіксуе пэўны часавы прамежак у гісторыі беларускага джазу — музыкі, якая не надта багатая на падзеі ў сваёй краіне, не надта й запатрабаваная. Тым не менш яна існуе, час ад часу музыкі розных калектываў працуюць у студыях, запісваючы новыя творы.

Нягледзячы на дакладна пазначаны на вокладцы зборніка год, нельга казаць, што ўсе сабраныя тут трэкі паўсталі выключна ў 2009 годзе.

Мэта была крыху іншая: паказаць па магчымасці тое, што было ў беларускім джазе найбольш адметнае цягам некалькіх апошніх гадоў. Таму тут лагічна прысутнічаюць творы, запісаныя ў ЗША (А.Растопчын і Д. Яўтуховіч), Германіі (Л. Гурвіч), творы, у аснове якіх музыка народная (“Akana NHS” “Рэнесанс”), творы аўтарскія і джазавыя стандарты.

Хочацца спадзявацца, што ўсе яны ўзятыя разам здолеюць пераканаць не аднаго скептыка: беларускі джаз не толькі шматаблічны, але й своеасаблівы, Беларусь дала свету музыкаў і калектывы, якія маюць што сказаць свайго, а таму — непаўторнага на многіх замежных сцэнах.

(Дзмітрый Падбярэзскі, складальнік дыску)


Трэк-ліст



Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Svet Boogie Band. Tverskay 19 Stomp" (1) і "Дзмітрый Яўтуховіч. Калыханка месячнага святла" (2) можна праслухаць ніжэй:

You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.



Каб купіць CD Jazz.by, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".