CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
2.50 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 39:02. © (p) KRAMBAMBULYA, (p) СТАА "Вігмагруп", 2011.


Музычныя крытыкі пра гэты дыск на EXPERTY.BY

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць доўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і не вельмі (Нямеччына, Швецыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песні — і нібыта тэлепартуешся на зялёныя ірландскія пагоркі ці то апынаешся ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку (ЮУ, “Наша Ніва”, чытаць цалкам)

Гэтым разам яны сабралі дванаццатку вядомых і ня надта (у нас) песьняў народаў Эўропы ды перааформілі іх у “крамбамбульнай” эстэтыцы з дапамогай наноў набранага складу музыкаў. Загарнуты матэрыял належным чынам. (Сяргей Будкін, БУДЗЬМА.ORG, чытаць цалкам)

Першы безумоўны плюс новай працы Крамбамбулі — спроба культурнай інтэграцыі з Еўропай праз знаёмства з песнямі яе краін. Другі — арганічны ўваход у еўрапейскі музычны кантэкст беларускіх народных песень. Сярод тужлівых, як беларуская доля, песень музыка знаходзіць бадзёрую “Карчомку” ды “Куру-шчабятуру”, надае ім еўрапейскае адценне і злучае канцэптуальна з астатнімі творамі. Атрымліваецца альбом “пра каханне і адваката” і пра тое, што трэба таньчыць і радавацца жыццю. Кропкай залатога сячэння на альбоме становіцца беларуская народная песня “Сівы конь” — якраз такі тужлівая і смутная. Вядома, часам можна і пасумаваць, бо каханне бывае не заўсёды шчаслівым, а жыццё — лёгкім. (Маша Калеснікава, “Еўрарадыё”, чытаць цалкам)

ТРЭК-ЛІСТ

1. Гэта ня ветразь (Харватыя)
2. Карчомка (Беларусь)
3. Жыў на сьвеце адвакат (Францыя)
4. Кура-шчабятура (Беларусь)
5. Крамбамбулі (Нямеччына)
6. Макароны (Італія)
7. Сівы конь (Беларусь)
8. Сэрцу нельга загадаць (Польшча)
9. Цнатлівая Панна і Вадзянік (Швэцыя)
10. Зялёна канопля (Славаччына)
11. Зьнікні прэч, туга! (Ірляндыя)
12. Мур на пагорку (Літва)


Фрагмэнт трэку "Жыў на сьвеце адвакат" можна праслухаць ніжэй:

You may need: Adobe Flash Player.



Каб купіць CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".