CD Litvinovsky Alexander. Dziady

CD Litvinovsky Alexander. Dziady
6.00 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

15 трэкаў / Агульны час гучання 57:45. © Litvinovsky Music / ASCAP (USA), 2013 © Kovcheg Minsk BYA0113004, 2013.

Сюіта “Дзяды” створаная Аляксандрам Літвіноўскім на аснове яго музыкі, напісанай да тэатральнага спектакля паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча.

Кампазітар дасягнуў гарманічнага і выразнага творчага сумоўя з адмысловым духам літаратурнай першакрыніцы, і таму яго музыка не толькі годна выканала сваё функцыянальнае прызначэнне ў тэатры, стаўшы найважнейшым складнікам рэжысёрскай канцэпцыі, але і выйшла за межы прыкладнога жанру.

Паяднаныя ў сюіту 15 нумароў успрымаюцца па-за сцэнічным кантэкстам як самастойны твор са сваёй унутранай драматургіяй. Тут увасобленая складаная вобразна-псіхалагічная повязь самых розных уяўленняў і рэалій, настрояў, станаў, алюзій. Прыгожая і пранізлівая музыка “Дзядоў”, укаранёная ў багатую глебу беларускіх традыцый, уражвае як эфемерны водбліск архаічных, містычных, рамантычных, трагічных матываў славутай паэмы.

(С. Берасцень)


Трэк-ліст
































Фрагмент трэку Mazur можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD Litvinovsky Alexander. Christian Cantatas. Consort Lessons
5.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Litvinovsky Alexander. Christian Cantatas. Consort Lessons

Аб'яднаныя рэлігійнай тэматыкай кантаты Да Маці Божай (1996), Сэрца Езуса (1997), Песні на Божае Нараджэнне (1998) — нібы трыпціх, агульныя рысы якога — традыцыйныя беларускія | тэксты хрысціянскіх малітваў, у лепшым сэнсе даходлівая папулярная музычная мова, скіраваная на масавае ўспрыманне. Усе тры кантаты напісаныя на тэксты малітоўніка, складзенага і вядомым беларускім дзеячам ксяндзом Адамам Станкевічам.

CD Litvinovsky Alexander. Stabat Mater. Concertino-Barocco. Consort Lessons
6.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Litvinovsky Alexander. Stabat Mater. Concertino-Barocco. Consort Lessons

У кантаце “Stabat Mater” і дзвюх сюітах “Concertino-Barocco” ды “Consort Lessons” сродкамі традыцыйных формаў мастацтва эпохі барока выбітны сучасны кампазітар Аляксандр Літвіноўскі стварае сваю арыгінальную гукавую эстэтыку.


Каб купіць CD Litvinovsky Alexander. Dziady, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".