CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae

CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae
2.50 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

8 трэкаў / агульны час гучання 35:28. © В. Шаўчэнка, А. Ярковіч, А. Яцэвіч, 2011. (p) Вігмагруп, 2011.

Грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" прэзентуе дэбютны альбом праекта Pawa, да якога маюць непасрэднае дачыненне музыкі гурта Testamentum Terrae. Дыск спалучае мадэрновыя рытмы з гучаннем старажытных аўтэнтычных інструментаў.

Юрась Панкевіч, кіраўнік Testamentum Terrae, расказвае пра з’яўленне праекта: "Pawa — гэта сумесны праект музыкаў гурта Testamentum Terrae і музыкі Мікіты Седзянкова. У супольным праекце Мікіта выступае пад псеўданімам Niko_s, а музыкі калектыву застаюцца самімі сабой, вернымі "сваёй" этнічнай справе. Нам заўжды хацелася зайграць сучасную музыку з электроннымі рытмамі і пачуць старыя песні і мелодыі на новы манер.

Фактычна гэта новы гурт, які будзе мець назву Pawa і граць электронную музыку, заснаваную на беларускім фолку. Фолк-дыска, калі хочаце. Першы альбом утрымлівае сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae "Англеза". Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў. Мы спадзяемся, што нашае жаданне граць у больш шырокіх музычных стылях будзе даспадобы слухачу".

Паводле BUDZMA.ORG


Музычныя крытыкі пра альбом на сайце Experty.by

Суполка гурта PAWA УКантакце


Трэк-ліст

1. Пава
2. Каваль
3. Вулічка
4. Англеза
5. Журба
6. Шлях караля
7. Гандзюленька
8. Па саду

Трэкі “Пава” (1) і “Гандзюленька” (2) можна праслухаць ніжэй

You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.



Каб купіць CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".