CD Вожык. У віры падзей

CD Вожык. У віры падзей
2.50 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

15 трэкаў / Агульны час гучання 48 хвілінаў. © Вожык, (p) Вигмагрупп, (p) БМАgroup, 2011.

Вожык і бярэ найперш, бадай, менавіта шчырасьцю, адкрытасьцю і натуральнасьцю. Не паразытуе на актуальнасьці ў тэкстах, не займаецца вырабам гукавых плакатаў і, як падалося, не ірве на сабе кашулю ў жаданьні спадабацца з усяе сілы ўсім і адразу. Што прыемна, ён праз увесь час знаходзіцца ў пошуку формы для сваіх (ну, няхай яно так завецца!) песень-чытанак.(Чытаць цалкам рэцэнзію Дзмітрыя Падбярэскага на EXPERTY.BY + рэцэнзіі іншых экспэртаў)

Дэбютны альбом рэпэра, які быў нарабіў лякальнага шуму ў сеціве сваім лагодным хіп-хопам на любоўную і патрыятычную тэматыку. Трохі няўпэўненая чытка рэпэра зь Сянна стала яго адметнасьцю. Вожык прамаўляе cлоўцы зь ляноткаю, але з душою. “Я быў, ёсьць і застануся дваравым артыстам”, — разьняволена чытае ён разам з Зэманам, яўнай і непрызнанай зоркай беларускага хіп-хопу (чытаць цалкам рэцэнзію Сяргея Будкіна на BUDZMA.ORG).

Рэцэнзія на дыск на CMEXMUSIC.COM


Трэкліст:

01. Электрамантра
02. Дваравыя артысты (п/у Zeman)
03. На Дняпры (п/у F.L.)
04. Браты (п/у Realize)
05. Ніхто не заўважыць
06. Соты
07. Амерыка скрозь (п/у Popa Chief (Zu-ninjaz), Эпицэнтр Унии, Смех (ТА Лопата))
08. Спатканне з Радзімай (інтэрлюдыя ад alyrik’а)
09. Вечна жывая
10. I love you, baby (skit)
11. Вераніка (п/у LSP)
12. Табе (п/у Кирпич, LSP)
13. Мы любім танга
14. Не пішы мне болей (п/у Lil Boo)
15. Задзяўбала (п/у Каця Красавік)

Праслухаць фрагмэнты трэкаў “Браты” (1), “Ніхто не заўважыць” (2), "Вечна жывая" (3)

You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD PANANIEBA. 71
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Pananieba. 71

Лідары новай хвалі беларускага хіп-хопу з “Pananieba” прэзентуюць свой новы альбом. Праца атрымала назву “71”, гэта дзве апошнія лічбы тэлефоннага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта.

2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Жалуды. Складанка беларускага хіп-хопу 2013

Гульцы на полі беларускамоўнай рэп-культуры існуюць па-за прасторай СМІ пад выдуманымі імёнамі і паводле канцэпцыі творчасьці ды праз уменьне трымацца асабняком ад навакольных зьяваў нагадваюць бардаў. Канцэртаў тутэйшыя рэперы не даюць, публікі сталай не маюць, вірусных ролікаў не здымаюць, мэрча не выпускаюць, але пры гэтым маюць што сказаць.


Каб купіць CD Вожык. У віры падзей, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".