CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы

CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы
2.50 р.
Вага: 140 г
Памеры: 0x0 мм
0

16 трэкаў / Агульны час 42:07. © Аляксей Жбанаў, 2010.

Гэтая кружэлка — падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Менску і Маскве ў 1997—2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча) аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку — маці.

Трэк-ліст:

  1. У векавечнай Бацькаўшчыне (на словы У. Караткевіча)
  2. Панна Вясна
  3. Вочы матуліны
  4. Хмаркі (на словы Ф. Багушэвіча)
  5. Прысвячэнне Менску
  6. Маладыя, вясёлыя
  7. До родного очага
  8. Бывай, наша Нарач
  9. Дагарэў за брамай небакрай (на словы У. Караткевіча)
  10. Красавіцкае танга
  11. Не баюся, што мой век нявечны (на словы Н. Гілевіча)
  12. Прысвячэнне Браславу
  13. Восень, верасень
  14. Нас лёс раскідаў па зямлі
  15. Гімн філаматаў (на словы А. Міцкевіча у перакладзе К. Цвіркі)
  16. Хмаркі double (на словы Ф. Багушэвіча)

 

…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.

 

Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Менску. Піша вершы і песні па-расейску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”. Жыве ў Менску.

Фрагмэнт трэку "Гімн філаматаў" можна праслухаць ніжэй

You may need: Adobe Flash Player.



Каб купіць CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".