Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
ARCHE Пачатак. 2014. №12

Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.

11.20 р.
ARCHE Пачатак. 2014. №9. Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 1. Мова і нацыя

Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 1. Мова і нацыя. Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысьвечаная наступнаму, асобнаму пэрыяду мадэрнай эпохі — нашаму “доўгаму ХІХ стагодзьдзю”.

9.80 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №11

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя”.

15.20 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №12

XVII стагоддзе, якое — па аналогіі з папярэднім “залатым” — часам называюць таксама “срэбным векам” у гісторыі народаў, што насялялі Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, прыцягвае з кожным годам усё большую ўвагу даследчыкаў. Тлумачыцца гэта не ў апошнюю чаргу цікавасцю да тэмы вялікай вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654—1667 гг., якая выявілася нечувана разбуральнай і папросту катастрафічнай для краіны па сваіх наступствах і праз прызму якой у грамадскай свядомасці часта бачыцца ўвесь гэты перыяд. Гэта, у сваю чаргу, стымулюе даследаванні вайсковай гісторыі, але разам з тым схіляе нас бліжэй прыгледзецца да тагачаснага грамадства.

11.80 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №3

Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі. Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.

9.80 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №4

Тэма нумару: Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме. У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, “зялёны” рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара.

8.40 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №5. Польшча ў Другой сусветнай вайне

Тэма нумару: Польшча ў Другой сусветнай вайне. Нумар ахоплівае асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны. У ім друкуюцца артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваеннапалітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.

8.40 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №6. Князі Радзівілы

Тэма нумару — “Князі Радзівілы”. Гісторыя роду Радзівілаў — гэта гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Без удзелу Радзівілаў не адбывалася фактычна ніводная значная падзея ў гісторыі Княства. Радзівілы праславіліся як выдатныя палкаводцы, міністры і дыпламаты.

9.90 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №7—8

Тэма нумару: Артур Голдэн “Мемуары гейшы”. Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “New York Times”.  Яго сукупны наклад перасягнуў 4 мільёны асобнікаў. Твор перакладзены болей чым на 30 моў. Гэта адзін з самых папулярных раманаў сучаснасці.

11.80 р.
ARCHE Пачатак. 2015. №9

Тэма нумару "Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады". Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.

10.60 р.