Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Эспіноса Руіс Анхела. Pomme de ciel

У Гішпаніі, так скажам, — гішпанкай меней, гішпанкай болей… Куды больш істотна тое, што не адно для мяне, а шмат для каго на паэтку з андалускай Малагі паболела Беларусь. (Уладзімер Някляеў)

4.90 р.
Ываноў Віктар. Асарці

У зборнік "Асарці" ўвайшоў шэраг паэтычных, празаічных і драматычных твораў Віктара Ыванова, напісаных у 1999 – 2006 гг., у тым ліку літаратурна-крытычная аповесьць "Кутузаў" і першы ў славянскай паэзіі цыкл аўтамабільных санэтаў "Аўтамабілі СССР". Кніга зьмяшчае розныя па сваім патасе, паэтыцы і мастацкай вартасьці творы, чым і тлумачыцца выбар назвы.

2.19 р.
Шымборска Віслава. Канец і пачатак

Кнігу польскай паэткі Віславы Шымборскай (1923—2012), ляўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1996 году, склалі выбраныя вершы розных гадоў.

18.20 р.
Шыдлоўскі Кастусь. Васковыя таблічкі

Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

13.20 р.
Шчаслівых Калядаў і Новага году! (тры ялінкі) Паштоўка

Віншавальная паштоўка.

1.20 р.
Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці

 

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990—2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.

3.49 р.
Шумскі Ян. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Аўтар паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.

11.00 р.
Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы

У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.

4.50 р.
Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата

У сваёй творчасці Э. Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман “Евангелле паводле Пілата” (2000) — яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.

9.80 р.
Шаўчэнка Тарас. Мастак

Гэтая кніга прысвечаная 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.

4.50 р.