Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
ARCHE Пачатак. 2016. №2. Гісторыя старажытнага Наваградка

Тэма нумару: Гісторыя старажытнага Наваградка. Пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага. У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў.

13.50 р.
ARCHE Пачатак. 2016. №3. Род Сапегаў

Тэма нумару: Род Сапегаў. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага неразрыўна звязана з дзейнасцю шэрагу магнацкіх родаў. Гэтая дзейнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для гісторыі Княства. Сярод гэтых родаў Сапегі займаюць у гісторыі ВКЛ адно з першых месцаў.У гэтым нумары сабраныя артыкулы вядучых гісторыкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца гісторыяй роду Сапегаў.

11.80 р.
ARCHE Пачатак. 2016. №4. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну

Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі.

8.40 р.
CD Jazz.by

Гэты зборнік быццам фіксуе пэўны часавы прамежак у гісторыі беларускага джазу — музыкі, якая не надта багатая на падзеі ў сваёй краіне, не надта й запатрабаваная. Тым не менш яна існуе, час ад часу музыкі розных калектываў працуюць у студыях, запісваючы новыя творы.

5.90 р.
CD Litvinovsky Alexander. Christian Cantatas. Consort Lessons

Аб'яднаныя рэлігійнай тэматыкай кантаты Да Маці Божай (1996), Сэрца Езуса (1997), Песні на Божае Нараджэнне (1998) — нібы трыпціх, агульныя рысы якога — традыцыйныя беларускія | тэксты хрысціянскіх малітваў, у лепшым сэнсе даходлівая папулярная музычная мова, скіраваная на масавае ўспрыманне. Усе тры кантаты напісаныя на тэксты малітоўніка, складзенага і вядомым беларускім дзеячам ксяндзом Адамам Станкевічам.

5.60 р.
CD Litvinovsky Alexander. Dziady

Сюіта “Дзяды” створаная Аляксандрам Літвіноўскім на аснове яго музыкі, напісанай да тэатральнага спектакля паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча.

6.00 р.
CD Litvinovsky Alexander. Stabat Mater. Concertino-Barocco. Consort Lessons

У кантаце “Stabat Mater” і дзвюх сюітах “Concertino-Barocco” ды “Consort Lessons” сродкамі традыцыйных формаў мастацтва эпохі барока выбітны сучасны кампазітар Аляксандр Літвіноўскі стварае сваю арыгінальную гукавую эстэтыку.

6.00 р.
CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae

Першы альбом утрымлівае сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae “Англеза”. Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў.

2.50 р.
CD Re1ikt. Рэкі прабілі лёд

Гурт Re1ikt канчаткова завязаў з пост-гранджам ды сышоў у экспэрымэнты з гукам, стылем і словам. Цяпер яны выглядаюць зусім не наіўнымі альтэрнатыўнікамі з падлеткавымі графаманскімі тэкстамі, а суворымі дасьведчанымі музыкамі, якія адчуваюць сілы, каб сказаць сваё важкае слова ў беларускай музыцы. Самі "рэліктаўцы" прэтэндуюць на тое, каб іх праца звалася першым пост-мэтал-альбомам у нашай музыцы. І небеспадстаўна.

4.50 р.
CD Абрамчук Раман. Амплітудныя песні

Былы ўдзельнік групы “Джамбібум”, бард і экскурсавод Раман Абрамчук запісаў і прэзэнтаваў у выглядзе самвыдату першую ўласную плытку — “Амплітудныя песьні”

2.50 р.