Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Шаўчэнка Тарас. І мёртвым, і жывым, і ненароджаным...

Творы геніяльнага Кабзара — гэта своеасаблівыя пасланні “апостала праўды і навукі” не толькі яго землякам і сучаснікам, але і нам, сённяшнім беларусам, якіх ён вучыць любіць “свабоду, родны край і мову” (Янка Купала). Упершыню літаральна ўся ўкраінскамоўная паэзія Тараса Шаўчэнкі прадстаўлена ў класічных перакладах на беларускую мову.

21.40 р.
Шатэрнік Мікола. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны

Чэрвеньскі краёвы слоўнік — адзін з ліку беларускіх краёвых слоўнікаў, вызначаных да выданьня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускай Культуры яшчэ да рэарганізацыі яго ў Беларускую Акадэмію навук. Сярод працаў Камісіі ідзе сьледам за Віцебскім краёвым слоўнікам, укладзеным М. Касьпяровічам на падставе слоўных матэрыялаў, сабраных Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства пад непасрэдным кіраўніцтвам і рэдакцыяй Камісіі ды выдадзеным у 1927 г.

11.20 р.
Шамецька Юрась. Атава

“Атава” — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла ў той жа год на пакошы. Ёсць нешта неўтаймоўна жыццёвае ў гэтым сімвале. I наогул, творы Юрася Шамецькі шматасацыятыўна пашыраюць прастору беларускай паэзіі…

3.60 р.
Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў

Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобным раздзеле ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.

14.90 р.
Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.

9.90 р.
Чытанка для маленькіх — 2

Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя. Таксама надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў! На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.

14.90 р.
Чубат Аляксей. Гліняны чалавек

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя ня толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, вэрлібры). Пры скрайняй арганічнасьці яны, за асобным выключэньнем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрам, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час.

1.90 р.
Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні

Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.

11.10 р.
Чарнышэвіч Фларыян. Надбярэзінцы

“Надбярэзінцы” — самы вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі і з 1924 года жыў у Аргентыне. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея, напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле, апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. Яе першае выданне ў 1942 годзе прайшло незаўважна, па-новаму было адкрыта польскімі інтэлектуаламі ў 1950-я гады, атрымаўшы надзвычай ухвальныя водгукі за рэалістычнасць і маштабнасць твору.

19.60 р.
Чарнобыль

Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць трапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Кніга ў вашых руках — гэта “сталкер”, які правядзе ў глыб Зоны, пакажа яе мінулы і сённяшні стан, дапаможа зразумець маштаб і ацаніць вынікі...

67.50 р.