Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Чарадзей Усяслаў. Блог Усяслава Чарадзея

Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэдневечным Полацкам.

9.00 р.
Чапэк Карэл. Паштарская казка

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?

5.70 р.
Цімафеева Юля. Кніга памылак

У дэбютную кнігу Юлі Цімафеевай увайшлі арыгінальныя вершы аўтаркі і зробленыя ёй пераклады замежнай паэзіі, пераважна англамоўнай (Ў. Ўітмэн, С. Крэйн, Э. Лоўэл, Ў. К. Ўільямс, С. Плат, Ч. Букоўскі і інш.).

11.30 р.
Цілі-цілі цеста — жаніх і нявеста! Паштоўка

Віншавальна-запрашальная паштоўка з сэрыі "Зайка і котка".

1.20 р.
Ціла Антанас. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.)

У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля.

19.60 р.
Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам

У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.

5.60 р.
Церабун Уладзімір. На хвалях часу

Кніга ўяўляе з сябе своеасаблівы аповед пра гісторыю мастацкага жыцця Уладзіміра Церабуна. Увазе чытача прапаноўваюцца фотаздымкі знакамітых работ беларускага скульптара, усталяваных у розных гарадах Беларусі. Кніга змяшчае выявы працаў з жанраў станковай скульптуры і дробнай пластыцы, вырабаў з керамікі, а таксама жывапіс і малюнкі Уладзіміра Церабуна.

14.00 р.
Цёплыя абдымкі. Паштоўка

Яшчэ крыху цёплых абдымкаў — і на ветках зь зімовых здымкаў зьявіцца лісьце, а папяровыя кветкі стануць жывымі... Праверым?

1.20 р.
Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.

17.50 р.
Цалуй мяне яшчэ часцей. Паштоўка

Віншавальна-запрашальная паштоўка.

1.20 р.