Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Балахонаў Сяргей. Зямля пад крыламі Фенікса

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?

8.40 р.
Балахоўцы

Аснову зборніка складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі”, прысвечанае спробам паўстання беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

11.50 р.
Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951—1969

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.

12.40 р.
Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 2. 1970—1978

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.

17.70 р.
Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 3. 1979—1982

Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.

19.00 р.
Барадулін Рыгор. Каўчэг

У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" ды іншых.

9.10 р.
Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя

Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыпадае на другую палову XX стагоддзя.

4.90 р.
Бараноўскі Міхал. VOLUMEN.1

Вершы. — Мінск : Кнігазбор,  2016. — 56 с. : іл. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

5.00 р.
Бароўскі Анатоль. Воляй абраны

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе.

9.10 р.
Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы…

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя падобную працу зрабіў Напалеон Орда — абышоў усю Беларусь і захаваў вобраз краіны, якога больш не засталося нідзе. Тое, што пачуў і запісаў Зьміцер Бартосік, не паўторыць больш ніхто. Таму гэтая кніга ня мае аналягаў у нашай гісторыі ХХ стагодзьдзя. Гэта падарожжы ў пошуках нечага няўлоўнага, няпэўнага... свабоды. Таго, што ў беларусах схавана глыбака, сярод марных, паўзабытых спадзеваў, цёплых летуценьняў, што гояць зьняможаны розум, сярод мараў, якім не наканавана было зьдзейсьніцца... І Зьміцер Бартосік знаходзіў гэтую эфэмэрную, недавыказаную, нязьдзейсьненую прагу свабоды паўсюль, ва ўсіх баках вялікай нашай краіны. (Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца)

За гэтую кнігу аўтар атрымаў 1-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2017.

19.00 р.