Адрасы БНР. 1918—2018. Каляндар на 2018 год

Адрасы БНР. 1918—2018. Каляндар на 2018 год
7.50 р.
Вага: 225 г
Памеры: 295x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Менск—Горадня—Вільня—Коўна—Рыга—Талін—Прага—Нью-Ёрк. — Каляндар да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Укладальнік: Наталля Гардзіенка
Дызайн: Анатоль Лазар


Каляндар густоўна аформлены і інфармацыйны – ён змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Горадні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.


Паводле budzma.by


* УВАГА! Калі абіраеце дастаўку поштай, то нашмат выгодней замаўляць некалькі асобнікаў. Дасыланьне аднаго календара (калі замаўляць асобна) каштуе 4,33 руб., двух — 4,74 руб., трох — 5,16 руб.

Каапэруйцеся зь сябрамі і замаўляйце некалькі календароў адной замовай!



Раім паглядзець:
Не маўчы па-беларуску! Каляндар на 2018 год
7.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Не маўчы па-беларуску! Каляндар на 2018 год

Кампанія "Будзьма беларусамі!" працягвае свой папулярны праект — каляндар "Не маўчы па-беларуску" — і на 2018 год.

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.


Каб купіць Адрасы БНР. 1918—2018. Каляндар на 2018 год, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".