Каляндар Пэтсана. 2019

Каляндар Пэтсана. 2019
4.20 р.
Вага: 190 г
Памеры: 230x345 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Каляндар створаны паводле ілюстрацыяў Свэна Нурдквіста да кніг пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, якія палюбіліся і дзеткам, і бацькам усяго свету.

ISBN 978-985-7207-30-5

© Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 2018
© Bokförlaget Opal AB, 2018
© ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, 2018

У 2013 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў заснаваў кніжную серыю ”Каляровы ровар”, у якой пабачылі свет ужо 25 кніг як беларускіх аўтараў, так і замежных у перакладзе на беларускую мову. Файным падарункам для нашых дзетак стала серыя кніг Свэна Нурдквіста (Швецыя) пра прыгоды Пэтсана і Фіндуса, якую перастварыла па-беларуску Надзея Кандрусевіч.

А яшчэ паводле ўсіх 9 кніг былі запісаны 9 паўнавартасных радыёспектакляў. Музыку і словы, шумы і гукі запісалі выдатныя акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Усе іх можна паслухаць на аўдыёкнізе “Пэтсан і Фіндус”.

 


Раім паглядзець:
Нурдквіст Свэн. Пэтсан і Фіндус. Аўдыёкніга на 3-х CD
12.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Нурдквіст Свэн. Пэтсан і Фіндус. Аўдыёкніга на 3-х CD

Усе гісторыі (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы Ганны Хітрык і Паўла Харланчука на трох CD дысках з буклета і супервокладкай — усё гэта аўдыёкніга "Пэтсан і Фіндус". Наклад аўдыёкнігі цалкам прададзены.

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана
13.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..

Нурдквіст Свэн. Мітусня ў агародзе
13.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Нурдквіст Свэн. Мітусня ў агародзе

Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...

Нурдквіст Свэн. Час пеўня
13.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Нурдквіст Свэн. Час пеўня

У Пэтсана ў куратніку жывуць дзесяць курэй. Коцік Фіндус часта дражніць ды ганяе іх. Куры – найлепшыя сяброўкі Фіндуса. Ну, вядома, калі не лічыць Пэтсана.
Але аднойчы Пэтсан прынёс курам пеўня...

Не маўчы па-беларуску. Каляндар на 2019 год
4.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Не маўчы па-беларуску! Каляндар на 2019 год

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень.

Наша гісторыя. Каляндар-плакат на 2019 год
3.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Наша гісторыя. Каляндар-плакат на 2019 год

Адшукай сваіх герояў на календары "Нашай гісторыі"! Ларыса Геніюш і Бона Сфорца, Тадэвуш Касцюшка і Іван Якубоўскі, Уладзімір Караткевіч і Марк Шагал, Леў Сапега і Пётра Машэраў – дзясяткі найважнейшых постацяў нашага мінулага сабраліся на адным здымку, каб павіншаваць Беларусь з 2019-м годам.


Каб купіць Каляндар Пэтсана. 2019, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".