Бібліятэка Бацькаўшчыны

Юрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія
14.10 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Юрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.

Як укладалі "Спадчыну"
16.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Як укладалі "Спадчыну"

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка.

Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970)
8.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1947—1970)

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні
6.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні

У кнігу увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. Наклад кнігі цалкам прададзены.