Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"

Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
7.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.

Бон Томас М. Мінскі феномен
16.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бон Томас М. Мінскі феномен

Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.

Будучыня гісторыі
3.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Будучыня гісторыі

Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст.

Валіцкі Анджэй. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм
7.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Валіцкі Анджэй. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм

У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.

Косман Марцэлі. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага
4.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Косман Марцэлі. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага

Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі.

Мруз Мацей. Каталіцызм на паграніччы
4.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мруз Мацей. Каталіцызм на паграніччы

У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.

Надсан Аляксандар. Pro patria aliena
1.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Надсан Аляксандар. Pro patria aliena

Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі.

Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі
3.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.

Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці
8.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Радзік Рышард. Вытокі сучаснай беларускасці

Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Генадзь Сагановіч. Грунвальд у беларускай гісторыі
16.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Сагановіч Генадзь. Грунвальд у беларускай гісторыі

Кніга прысвечаная бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе “пасмяротнаму жыццю” ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.