Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”

Падарунак на Каляды
6.30 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Падарунак на Каляды

У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія, як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Пакахай мяне, калі ласка…
3.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Пакахай мяне, калі ласка…

Гэтую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі... Наклад кнігі цалкам прададзены.

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.31 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сільнова Людка. Горад Мілаград
6.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Сільнова Людка. Горад Мілаград

Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”... Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сін Ільля. Libido
7.10 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ა Сін Ільля. Libido

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Трайдэн Дар’я. Крыштальная ноч
6.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Трайдэн Дар’я. Крыштальная ноч

“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае. Наклад кнігі цалкам прададзены.