Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”

Гілевіч Ніл. У віры быцця
4.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гілевіч Ніл. У віры быцця

У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.

Гіль Мікола. Неадступнасць
4.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Гіль Мікола. Неадступнасць

У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.

Глобус Адам. Казкі сталічныя
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Глобус Адам. Казкі сталічныя

Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы.

Гулік, Робэрт ван. Следства вядзе суддзя Дзі
10.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гулік Робэрт ван. Следства вядзе суддзя Дзі

Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.

Даніленка Уладзімір. Клетка для івалгі
8.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Даніленка Уладзімір. Клетка для івалгі

Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар.

Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках
7.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

Дранько-Майсюк Леанід. ...Натуральны, як лінія небасхілу
8.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Дранько-Майсюк Леанід. ...Натуральны, як лінія небасхілу

Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.

Дубатоўка Валянцін. Чужы
7.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Дубатоўка Валянцін. Чужы

У цэнтры вострасюжэтнай эпічнай аповесці Валянціна Дубатоўкі “Чужы” — жыццё заходнебеларускага хлопца Кастуся Саўчыка, на долю якога выпалі цяжкія выпрабаванні, але не зламалі яго — у фінале ён даруе жыццё свайму крэўнаму ворагу і тым самым застаецца чалавекам. Дэтэктыўнасць, псіхалагізм, трапнасць мастацкіх дэталяў уласцівыя апавяданням “Брат” і “Іосіф”.

Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак
6.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак

Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.

Захарэвіч Кацярына. Час Вогненнага Птушкалова
8.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Захарэвіч Кацярына. Час Вогненнага Птушкалова

Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…