Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”

Івашчанка Анатоль. Хай так
6.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 4)

Івашчанка Анатоль. Хай так

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.

Канановіч Ігар. Астэроід
3.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Канановіч Ігар. Астэроід

У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Застаўся апошні асобнік.

Карамазаў Віктар. Пад крыжам
6.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Карамазаў Віктар. Пад крыжам

Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.

Качаткова Паліна. Матылі
2.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Качаткова Паліна. Матылі

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся.

Кеда Альжбета. Пра тое, што люблю
7.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кеда Альжбета. Пра тое, што люблю

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.

Комар Ганна. Страх вышыні
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Комар Ганна. Страх вышыні

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і ўспамінаў.

Корф Стэфан. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
10.30 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Корф Стэфан. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.

Кудасава Наста. Маё невымаўля
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Кудасава Наста. Маё невымаўля

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016".

Ліпай Алесь. Абдымкі
11.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Ліпай Алесь. Абдымкі

“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска і Эйвінд
7.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска і Эйвінд

“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.