Гісторыя

Запісы БІНіМ. №34
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №34

Тэма нумару — Беларусы ў Нямеччыне. Для гісторыі беларускай эміграцыі Нямеччына стала надзвычай значнай краінай. Тут нацыянальнае жыцьцё пачалося яшчэ ў міжваенны час, не спынялася ў Другую сусьветную вайну, а пасьля яе — у 1945—1950 гг. — разгарнулася, як нідзе раней. Нямеччына для паваенных беларускіх эмігрантаў была краінай “другога выхаду” — месцам, адкуль яны выяжджалі на сталае жыхарства ў іншыя, бывала й вельмі далёкія рэгіёны сьвету. (З прадмовы). Наклад гэтага нумару цалкам прададзены.

Запісы БІНіМ. №36 + CD
8.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №36 + CD

Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі. Наклад гэтага нумару цалкам прададзены.

Запісы БІНіМ. №37
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №37

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.

Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD
15.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №38 + 2 CD

Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.

Зеленкова Анастасия. В постели с белорусом: из истории национального секса
28.00 р.
3.5
Сярэдняя: 3.5 (усяго галасоў 2)

Зеленкова Анастасия. В постели с белорусом: из истории национального секса

Эта книга об эротических традициях белорусов от язычества до наших дней. В ней повествуется о нравах, царивших в обществе в разные эпохи. На основе материалов из документов, фольклорных источников, произведений литературы и живописи представлены взгляды жителей белорусских земель на вопросы эротики и секса на протяжении всей истории.

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
12.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.

Кіпель Вітаўт. Беларусы ў ЗША. 2-е выданне
22.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кіпель Вітаўт. Беларусы ў ЗША

Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (другі варыянт вокладкі)
44.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 10)

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай.

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя
45.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 11)

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Леанід Лаўрэш. Генерал, які дайшоў да Беларусі
8.40 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Лаўрэш Леанід. Генерал, які дайшоў да Беларусі

Кніга з’яўляецца вынікам амаль што дваццацігадовых пошукаў інфармацыі пра выбітнага дзеяча БНР, генерала ад інфантэрыі, Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859–1932).