Гісторыя

Лякуцюр Жан. Шарль дэ Голь
6.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Лякуцюр Жан. Шарль дэ Голь

Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі
7.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі

У працы разглядаюцца праблемы эвалюцыі ўнутранага ладу мейскіх паселішчаў, юрыдычнага становішча іх насельніцтва, з’яўлення і развіцця мейскага права, выдзялення і афармлення мяшчанства як саслоўя на землях Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.

Матвейчык Дзмітрый. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі
9.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Матвейчык Дзмітрый. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі

Кніга прысвечаная асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Маск
28.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой

Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”  (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.

Мурзёнак Пётра П. Шляхі да беларускай нацыі
13.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мурзёнак Пётра П. Шляхі да беларускай нацыі

У кнізе разглядаюцца праблемы развіцця беларускай нацыі, датычныя да тэарэтычных асноў будаўніцтва беларускай дзяржавы, стратэгіі развіцця беларускай нацыі, ментальнасці беларусаў, узаемаадносін нацыі і свабоды, царквы і нацыі, абгрунтоўваецца існаванне ўсходнеславянскай беларуска-ўкраінскай цывілізацыі і іншае. Кніга складаецца з тэматычных артыкулаў, апублікаваных аўтарам за апошнія тры гады ў часопісе “Культура, Нацыя”.

Мурзёнак Пётра. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу
15.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мурзёнак Пётра. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.

Наша гісторыя. 2018. №1
5.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Наша гісторыя. 2018. №1

Новы гістарычны часопіс ад рэдакцыі NN.BY. Паводле выдаўцоў – галоўнай задачай новага выдання ёсць папулярызацыя нацыянальнай гісторыі. Сваёй місіяй рэдакцыя бачыць пераадоленне разрыву паміж беларускай гістарычнай навукай і масавымі ведамі беларусамі гісторыі сваёй краіны. Наклад гэтага нумару цалкам прададзены. Электроннае выданьне можна замовіць на сайце ARCHE.BY.

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га

Тэма гэтага нумару: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Наша гісторыя. 2018. №3. Жыццё і смерць на мяжы з рэйхам
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Наша гісторыя. 2018. №3. Жыццё і смерць на мяжы з рэйхам

У гэтым нумару гістарычнага часопісу: як жыла эліта БССР; сляды магілёўскага паўстання 1661 года; як перапляталіся лёсы партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў, рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў; страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 1990-х; 2 гістарычных коміксы і яшчэ шмат цікавага.
Наша гісторыя. 2018. №4. Як Быкаў стаў Быкавым
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Наша гісторыя. 2018. №4. Як Быкаў стаў Быкавым

У №4 чытайце: Як Быкаў стаў Быкавым; «Судьба человека»: прататып героя Шолахава быў беларусам і прайшоў незвычайны шлях; Нью-Ёркскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, прастытуцыя; Багуслаў Радзівіл, і чым скончыліся яго амурныя прыгоды; Традыцыя беларускай кавы і нашы славутыя каваманы; Чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх і што гэта азначае для беларускага праваслаўя; Якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588; Беларуская старонка ісламскай рэвалюцыі: як іранскія камуністы зрабілі штаб-кватэрай інтэрнат у мінскім Паўднёвым Захадзе; Коміксы пра Францыска Скарыну і кантрабандыста Сяргея Пясецкага; І яшчэ шмат  цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!