Гісторыя

Харэўскі Сяргей. Асмалоўка: дамы і мары
5.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Харэўскі Сяргей. Асмалоўка: дамы і мары

Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні
9.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні

Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў
8.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.

Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў
13.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў

Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобным раздзеле ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.

Шляхамі БНР
14.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шляхамі БНР

У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.

Шыдлоўскі Кастусь. Васковыя таблічкі
13.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Шыдлоўскі Кастусь. Васковыя таблічкі

Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

Юрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія
14.10 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Юрэвіч Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.

Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна

Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Валодзін Міхаіл. Наш стары добры Вавілон
16.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Валодзін Міхаіл. Наш стары добры Вавілон

Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970)
8.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1947—1970)

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. Наклад кнігі цалкам прададзены.