Гісторыя

Ермаловіч Мікола. Выбранае
3.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Ермаловіч Мікола. Выбранае

У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921—2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
2.50 р.
0

ა Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казлоў Леў. З дазволу караля і вялікага князя
16.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Казлоў Леў. З дазволу караля і вялікага князя

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.
32.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ა Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.

Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвага. даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Півавар Мікалай. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.
3.39 р.
0

ა Півавар Мікалай. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.

Гэтая кніга — працяг выдадзенага ў 2006 г. даведніка "Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. — 1944 г.". Утрымлівае інфармацыю пра больш за 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай Віцебскай вобласці. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Расстраляная літаратура
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Расстраляная літаратура

Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўска
1.96 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна
11.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Трусаў Алег. Невядомая нам краіна

У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Тэксты. #5. 2014
4.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Тэксты. #5. 2014

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.