Лонг-ліст Прэміі Гедройца’2015

Абламейка Сяргей. Настальгія
11.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Абламейка Сяргей. Настальгія

Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.

Барысік Таццяна. Жанчына і леапард
3.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Барысік Таццяна. Жанчына і леапард

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

Бахарэвіч Альгерд. Дзеці Аліндаркі
16.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Бахарэвіч Альгерд. Дзеці Аліндаркі

Героі раману Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лягер. Як сучасныя Гензэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер. За гэтую кнігу аўтар атрымаў 3-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

Дубавец Сяргей. Сіні карабель у блакітным моры плыве
7.20 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Дубавец Сяргей. Сіні карабель у блакітным моры плыве

“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Казько Віктар. Час збіраць косці
9.00 р.
4.25
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 4)

Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

Марціновіч Віктар. Мова
6.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Марціновіч Віктар. Мова (2-е выданне)

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка. 

Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..