Лонг-ліст Прэміі Гедройца’2016

Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч
9.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч

Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?

Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
21.30 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.

Бахарэвіч Альгерд. Белая муха, забойца мужчын
14.10 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Бахарэвіч Альгерд. Белая муха, забойца мужчын

Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Глобус Aдам. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы
12.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Глобус Адам. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам.

Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках
8.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

Пашкевіч Алесь. Рух
3.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пашкевіч Алесь. Рух

Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.

Роўда Марыя. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
7.40 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Роўда Марыя. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.

Свечнікаў Рома. Рома едзе. Кніга 2
19.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Свечнікаў Рома. Рома едзе. Кніга 2

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы (Рома Свечнікаў).

Стаселька Кірыл. Дзіцячы маніфест
16.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Стаселька Кірыл. Дзіцячы маніфест

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі “Дзіцячы маніфест” — спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго “Я”.