Мастацкая проза

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.31 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сваяк Казімір. Выбраныя творы
3.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Сваяк Казімір. Выбраныя творы

У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сін Ільля. Libido
7.10 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ა Сін Ільля. Libido

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Станкевіч Юры. Бесапатам
19.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Станкевіч Юры. Бесапатам

Гэтую кнігу Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман “Любіць ноч — права пацукоў”, аповесці “Апладненне ёлупа”, “Лавец святла поўні”, “Бесапатам”, а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розгалас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..

Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў
16.80 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ა Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.

Тэксты. #2. 2012. Альманах
4.10 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Тэксты. #2. 2012

Альманах “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе як літаратурна-мастацкі праект. Былі выдадзеныя некалькі нумароў — 1 (2004), 3 (2007), 6 (2008) і 12 (2009). “Тэксты” — гэта добрая якасная літаратура. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі ёсць і перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артыкулы. У розны час у альманаху друкаваліся Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Адам Глобус, Лявон Вольскі, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Ігар Сідарук і іншыя.

Тэксты #4. 2013
8.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Тэксты. #4. 2013

Аўтары нумару: Зміцер Вішнёў, Вадзім Месяц, Ілля Сін, Сяргей Сыс, Кастусь Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Рышард Капусцінскі, Моніка Рынк, Сяргей Жадан, Ірына Шаўлякова, Віктар Жыбуль, Юр Пацюпа, Лада Алейнік, Сяргей Кавалёў, Марыя Дуброўская, Джэці, Аляксей Харужка, Кацярына Шчасная, Алена Лернова, Георгій Барташ, Der Skeptiker.

Тэксты. #5. 2014
4.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Тэксты. #5. 2014

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.

Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак
22.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак

“Дом цікаўных казак” – гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.