Мэмуары

ARCHE Пачатак. 2013. №4
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2013. №4

Тэма нумару: Беларусь у цяні Палесся. Гэты нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў ARCHE Пачатак. 2011. №3.

ARCHE Пачатак. 2014. №1-2
7.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №1-2

Тэма нумару: Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах. У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся.

ARCHE Пачатак. 2014. №10
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №10. Радзіма

Тэма нумару: Радзіма. У нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.

ARCHE Пачатак. 2014. № 11
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №11. Гарадзенскі міленіюм

Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.

ARCHE Пачатак. 2015. №7—8
11.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ARCHE Пачатак. 2015. №7—8

Тэма нумару: Артур Голдэн “Мемуары гейшы”. Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “New York Times”.  Яго сукупны наклад перасягнуў 4 мільёны асобнікаў. Твор перакладзены болей чым на 30 моў. Гэта адзін з самых папулярных раманаў сучаснасці.

ARCHE Пачатак. 2015. №9
10.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2015. №9

Тэма нумару "Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады". Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.

ARCHE Пачатак. 2016. №2
13.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2016. №2. Гісторыя старажытнага Наваградка

Тэма нумару: Гісторыя старажытнага Наваградка. Пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага. У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў.

ARCHE Пачатак. 2016. №3. Род Сапегаў
11.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2016. №3. Род Сапегаў

Тэма нумару: Род Сапегаў. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага неразрыўна звязана з дзейнасцю шэрагу магнацкіх родаў. Гэтая дзейнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для гісторыі Княства. Сярод гэтых родаў Сапегі займаюць у гісторыі ВКЛ адно з першых месцаў.У гэтым нумары сабраныя артыкулы вядучых гісторыкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца гісторыяй роду Сапегаў.

Адзінец Аляксандр. Паваенная эміграцыя
8.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Адзінец Аляксандр. Паваенная эміграцыя

Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У бібліяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.

Аркуш Алесь, Козік Барыс. Брызгалаўка
2.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аркуш Алесь, Козік Барыс. Брызгалаўка

У кнігу увайшлі аповяды і успаміны Алеся Аркуша і ягонага бацькі Барыса Козіка пра Жодзіна, горад, дзе нарадзіўся аўтар, дзе прайшло ягонае дзяцінства і юнацтва..