Мэмуары

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў
8.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.

Адважны Вінцук. Выбраныя творы
3.77 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

ა Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Кнігу склалі найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890―1978), што ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

Булгарын Фадзей. Выбранае
1.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Булгарын Фадзей. Выбранае

Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гарэцкі Радзім. Жыццёвы меланж
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Гарэцкі Радзім. Жыццёвы меланж

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.

Казакоў Валерый. Выбраныя творы
9.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Казакоў Валерый. Выбраныя творы

У аднатомнік выбраных твораў Валерыя Казакова (нар. 1952), беларускага пісьменніка, які жыве ў Расіі, увайшлі раманы “Цень Гобліна” і “Халоп Яснавяльможнага Дэмакрата”, а таксама апавяданні, запісы, эсэ. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…

У кнізе адлюстраваныя два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — у вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы.

Каско Алесь. Межавыя знакі
4.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Каско Алесь. Межавыя знакі

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.

Кобец Рыгор. Выбраныя творы
2.80 р.
0

ა Кобец Рыгор. Выбраныя творы

Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Козак Игорь Г. Переводи!
8.00 р.
0

ა Козак Игорь Г. Переводи!

Cборник забавных и поучительных историй принадлежит перу человека, объехавшего бывший СССР вдоль и поперёк, участвовавшего в женевских переговорах по разоружению, переводившего учёных и бардов, военных и министров, а также разношёрстных советских и несоветских знаменитостей.

Мудроў Вінцэсь. Ператвораныя ў попел
3.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Мудроў Вінцэсь. Ператвораныя ў попел

Аповеды Мудрова — гэта спосаб канструяваньня калектыўнай ідэнтычнасьці, калі даецца базавае разуменне таго, што азначае быць прыналежным да той ці іншай групы.