Навучальная літаратура

Баршчэўскі Лявон, Бяласін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы
4.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Баршчэўскі Лявон, Бяласін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы

Нямецкая мова, як індаеўрапейская, — “сваячка” беларускай і іншых славянскіх моваў. Але пасля гіпатэтычнага “моўнага разводу” народаў да шчыльных моўных кантактаў з немцамі справа дайшла толькі ў апошнія тысячу гадоў.

Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моваў. Гістарычна яна сфармавалася на аснове старажытназаходненіжнефранкскіх дыялектаў.

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік

Размоўнік-даведнік мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народу, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі.

Бушлякоў Юрась. Жывая мова
22.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бушлякоў Юрась. Жывая мова

“Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на радыё “Свабода” аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.

Бэрк Пітэр. Рэнесанс
3.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Бэрк Пітэр. Рэнесанс

У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.

Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы

Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.

Вячорка Вінцук. Кароткая граматыка літоўскай мовы
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вячорка Вінцук. Кароткая граматыка літоўскай мовы

Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моваў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.

Гарбузік. Цуды свету
5.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гарбузік. Цуды свету

Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.

Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік
3.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік

У выданне ўключаны найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя слоўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
9.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў незвычайную кнігу — “Дзіцячая заМова” складаецца са 112 маляваных прыкладаў моўных памылак. Кніга цалкам намаляваная — у ёй няма ніводнай друкаванай літары.