Навуковая літаратура

ARCHE Пачатак. 2010. №11
13.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ARCHE Пачатак. 2010. №11

Тэма нумару — “Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы”.

ARCHE Пачатак. 2011. №11
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2011. №11

Тэма нумару: Беларускі гуманітарны агляд.

ARCHE Пачатак. 2011. №5
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2011. №5

Тэма нумару: Полацак: падарожжа ў прасторы і часе. У новым нумары вас чакаюць: новыя вершы Уладзімера Арлова, артыкулы, прысьвечаныя дачыненьням Полацку і Літвы (Алесь Краўцэвіч. “А мы ў волі Божай і Войшалкавай”. Літва і Полацак у гістарычных стасунках), дачыненьням Полацку і Масковіі (Сяргей Багатыроў. Бітва за Божую Прамудрасьць. Рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку), ролі магістрата ў канфесійным жыцьці горадуа (Штэфан Родэвальд. Магістрат як (між-) канфэсійны актар: праваслаўныя, уніяты, каталікі, яўрэі ды Полацкая гарадзкая рада ў XVII ст.) і г. д.

ARCHE Пачатак. 2013. №1. Партызаны і паліцаі
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2013. №1. Паліцаі і партызаны

Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг.

ARCHE Пачатак. 2013. №4
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2013. №4

Тэма нумару: Беларусь у цяні Палесся. Гэты нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў ARCHE Пачатак. 2011. №3.

ARCHE Пачатак. 2014. №1-2
7.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №1-2

Тэма нумару: Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах. У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся.

ARCHE Пачатак. 2014. № 11
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №11. Гарадзенскі міленіюм

Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.

ARCHE Пачатак. 2014. №12
11.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №12

Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.

ARCHE Пачатак. 2014. №3
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №3

Тэма нумару: Віцебскія гісторыі. Гэты нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі”.

ARCHE Пачатак. 2014. №4
12.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №4

Тэма нумару: Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый. Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Аўтарамі нумара звярталася ўвага як на праблемы захавання старой архітэктуры ў буйных беларускіх гарадах, такіх як Мінск, Горадня, Берасце і Орша, так і на логіку зменаў культурнага ландшафту малых беларускіх гарадоў.