Падсэрыя "Каляровы Ровар"

Мельнічук Іван. Добрыя падказкі
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Мельнічук Іван. Добрыя падказкі

Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум аб пачутым і ўбачаным, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё, што складае змест гэтай кнігі, адрасаванае дзецям школьнага ўзросту. Кніга вучыць школьнікаў быць не толькі кемлівымі, але і працалюбівымі, добрымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе прыроду, жывёльны свет. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце
6.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ა Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце

Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Нурдквіст Cвэн. Блінны торт
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Нурдквіст Свэн. Блінны торт

Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы. Кніга цалкам прадалася.

Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

ა Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса

Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй. Кніга цалкам прадалася.

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды
16.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Нурдквіст Свэн. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды

Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу. I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца… Кніга цалкам прададзеная.

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

ა Нурдквіст Свэн. Пэтсан сумуе

У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае
12.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ა Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае

Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна! Кніга цалкам прадалася.

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ა Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім

Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ... Кніга цалкам прадалася.